Б.Г. (Барыс Грабеншчыкоў) — расейскі сьпявак, паэт, кампазытар, лідэр рок-гурту «Акварыюм». Нарадзіўся 27 лістапада 1953 г. у Ленінградзе. Паводле адукацыі — матэматык.
Дзесяць стрэл
Дзесяць стрэл на дзесяці вятрох,
Лук — лаза і цеціва — мурог.
Ён прыйсьціме з далячынь,
Меч дажджу ў яго рукох.
Белы воўк вязе яго, бы пёс,
Белы грыф глядзіць за ім зь нябёс,
Зь ім прыйсьціме аднарог,
Цудны цуд ён доўга нёс.
Дзесяць стрэл на дзесяці вятрох,
Лук — лаза і цеціва — мурог,
Ён прыйсьціме з далячынь,
Цудны цуд ён доўга нёс;
Ўзыдзе ён на твой парог.
Меч дажджу ў яго рукох.